На Савецкай плошчы ў аўторак 6 жніўня працоўныя разабралі летняе кафэ «Ля палаца», якое знаходзілася каля былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Хутка там пачнецца рэканструкцыя, якую плануюць скончыць у 2020 годзе.

Раней у інтэрнэце з’яўлялася інфармацыя, што пасля рамонту ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў плануюць размясціць творчыя калектывы горада і ЗАГС. Заканчэнне ўсіх работ запланавана да лета 2020 году — да Фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у пачатку чэрвеня.


Што ўлады кажуць пра мастацкі музей у Гродне

З «тэкстылёў» высяляюць арганізацыі і калектывы. Будынак рыхтуюць да рэканструкцыі?

У Гродне зноў гавораць пра рэканструкцыю «тэкстылёў». Узгадваем гісторыю савецкага навабуда ў гістарычным цэнтры


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]