З сярэдзіны жніўня ў доме на Акадэмічнай, 14 адкрыецца букіністычны салон “Зялёная лямпа”. У салоне можна будзе здаваць кнігі на ацэначную камісію з наступным продажам, распавёў уладальнік Сяргей Сінілаў.
«Апошняя букіністычная паліца ў Гродне зачынілася ў 2016 годзе на вуліцы Гарнавых. Мой салон прыватны. Будзем прымаць на камісію, будзе буккросінг, гандаль па заказах і кнігаабмен. Яшчэ я планую стварыць на базе салона пераплётную майстэрню, бібліятэку на гадзіну і інтэлект-клуб з пастаяннымі членамі, якія будуць збірацца ў пэўны дзень. Але ўсё гэта будзе рэалізоўвацца паступова. Цяпер галоўная задача – адкрыцца», – распавёў Сяргей Сінілаў.
З 9 жніўня ў салоне гатовыя будуць прымаць кнігі. Звязацца з салонам і яго ўладальнікам можна па тэлефоне: +375 25 5428408.


