Фота: sk.gov.by
Падчас археалагічных раскопак каля аг. Гальшаны Ашмянскага раёна знайшлі ўпрыгажэнні X стагоддзя, паведаміў belta.by кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павал Кенька.
«У гэтым годзе мы праводзілі раскопкі ў саміх Гальшанах і каля вёскі Шчапанавічы. Даследаваўшы магільнік X стагоддзя, мы знайшлі калектыўнае пахаванне чатырох мужчын і адной жанчыны. Пахаванне асабліва цікава сваім наборам рэчаў. Знойдзены скандынаўскія, славянскія, усходне-літоўскія, латгальскіх і волжска- булгарскія артэфакты. У прыватнасці, мы выявілі розныя ўпрыгажэнні X стагоддзя: бранзалеты, фігурныя накладкі, фібулы, жаночыя шыйныя грыўны «, — сказаў Павал Кенька.
Пахаванне у выяўленым каля Гальшан магільніку праводзілася паволе паганскага абраду. У той час загінулых воінаў спальвалі разам з іх маёмасцю (дзіды, сякеры, нажы, бранзалеты, фібулы, паясы). Нярэдка разам з мужчынамі хавалі іх жонак. Пасля таго, як полымя згасала, косткі разам з попелам і падсмаленымі рэчамі пераносілі на падрыхтаваную пляцоўку і насыпалі над імі курган.
Гэтае пахаванне адлюстроўвае развіццё этнакультурных сувязей насельніцтва беларускага Панямоння ў эпоху вікінгаў. У Гальшанах і Шчапановічах стаялі памежныя фарпосты, устаноўленыя на мяжы X-XI стагоддзяў падчас ваенных паходаў кіеўскіх князёў Уладзіміра і Яраслава на «літву».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…