У пачатку восені пачнуцца будаўнічыя працы ў падвале дома па Савецкай, 1, дзе знаходзіцца крама «Ратушны». Рэстаран «Бакст» збіраецца адкрыць там кафэ-пякарню.
Зараз у падвалах праходзяць падрыхтоўчыя працы. Будаўнічы і дызайнерскі праекты прадугледжваюць захаванне аўтэнтычнасці старадаўняга склепа.
«З верасня мы пачнем будаўнічыя работы. У будучыні там адкрыецца кафэ з уласнай пякарняй. З адкрыцця пачнем радаваць гродзенцаў і гасцей горада свежай выпечкай», — распавялі Hrodna.life уласнікі.
Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха распавядае, што першыя згадкі пра месца, дзе будзе кавярня — 16 стагоддзе. Там была гарадская карчма.
«Будынак, дзе сёння крама „Ратушны“, пазіцыянуецца як палац Сангушак 18 стагоддзя. Але адназначна ён будаваўся на нейкіх падмурках. Яшчэ ў 16 стагоддзі там была першая вядомая гарадская карчма. Пытанне: колькі засталося сцен ад той пабудовы? Трэба прыходзіць і глядзець. Месца агулам цікавае і са сваёй гісторыяй», — адзначыў краязнаўца.
Рабочыя распавядаюць, што падчас работ у склепе знаходзяць шмат старых бутэлек і шкляных флаконаў. Мяркуюць, што там магла быць аптэка.
Зараз уваход у падвал знаходзіцца з боку дворыка, а восенню працоўныя прыступяць да аднаўлення засыпанага старога ўваходу з боку вуліцы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…