У Астраўцы расеец прастрэліў знаёмаму сонную артэрыю з лука і спрабаваў схавацца

3 жніўня пасля 17 гадзін ва ўстанову аховы здароўя ў Астаўцы на руках прынеслі саракадвухгадовага мужчыну з прабітай соннай артэрыяй. Параненага прынёс яго таварыш 1996 года нараджэння. Ён распавёў, што яны рыбачылі, а яго знаёмы страціў раўнавагу, зваліўся на сук і атрымаў сур’ёзную траўму.

Медыкі патэлефанавалі ў міліцыю, на месца паехала следча-аператыўная група. Як расказалі ў МУС, версія падзення не пацвердзілася.

Аказалася, у гэты дзень кампанія з чатырох чалавек выбралася на рыбалку. Дзеля забавы мужчына 1977 года нараджэння прыхапіў з сабой лук, каб пастраляць па бутэльках. Пасля некалькіх стрэлаў зброя трапіла ў рукі да маладога чалавека. Ён страляў ня ўмела, што выклікала кпіны. Пасля аднаго з няўдалых стрэлаў пацярпелы стаў на лінію агню і ўзяў у рукі бутэльку. У маладога чалавека як раз была нацягнута цеціва, з яго слоў, ён не хацеў страляць, але пасля чарговага папроку пра навыкі пальцы саслізгнулі, а страла паляцела ў шыю пацярпеламу.

Малады чалавек — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Пасля інцыдэнту ён паспрабаваў з’ехаць на радзіму, але міліцыянты знялі яго з цягніка ў Добрушы. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 155 КК Рэспублікі Беларусь («Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці»).

Стан пацярпелага — стабільна цяжкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025