На планёрцы ў старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя пастанавілі правесці месячнік (з 15 жніўня па 15 верасня) па кантролі месцаў парковак у цэнтры горада і каля гандлёвых аб’ектаў.

Правераць выкананне правіл паркоўкі ў зонах дзеяння знакаў “Стаянка забароненая”, “Спыненне забароненае” і “Месцы для інвалідаў”, паведамляе Telegram-канал grodnoplus.

Гэтак жа камісія зоймецца несанкцыянаваным гандлем з аўтамабіляў на паркоўках.