Больш за траціну даходаў беларусы трацяць на ежу, амаль 10% хатніх гаспадарак не маюць цэнтральнага ацяплення. На s**boda.org сабралі нечаканыя лічбы з жыцця беларусаў.
1. Беларусы вінаватыя банкам 11,5 мільярда рублёў. Гэта сума крэдытаў, якія ўзялі людзі. З іх 7 мільярдаў 411 мільёнаў рублёў - крэдыты на жыллё.
2. 5,6% беларусаў жывуць за рысай беднасці. Гэта значыць, жывуць менш як на 224 рублі за месяц.
3. 36,3% сваіх даходаў беларусы трацяць на ежу, 3% - на алкаголь і тытунёвыя вырабы, 4,7% - на сваё здароўе.
4. За год беларус з’ядае 264 кілаграмы малочных прадуктаў, 219 яек і толькі 61 кілаграм бульбы.
5. За год Беларусь імпартуе 194 тысячы тон яблыкаў і 67,7 тысячы тон хлеба. Пры гэтым сама вырошчвае і збожжа, і яблыкі.
6. 9,5% хатніх гаспадарак у Беларусі не забяспечана цэнтральным ацяпленнем, 6,1% - каналізацыяй, 10,3 — гарачай вадой.
7. 23,9% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў, кураць тытунь.
8. 25,2% беларусаў ва ўзросце ад 16 гадоў маюць лішнюю вагу.
9. 6,3% моладзі 15−24 гадоў нідзе ня вучацца і не працуюць.
10. Амаль кожны другі шлюб у Беларусі распадаецца (на 60 714 шлюбаў у 2018 годзе прыпалі 33 152 разводы).
Дадзеныя прыведзены паводле Белстату.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…