Крыніца фота: Адзіная сістэма электронных таргоў
На электронныя таргі выстаўлена сінагога XIX стагоддзя, якая размешчана ў г. п. Поразава Свіслацкага раёна. Стартавы кошт аб’екта — 12,3 тысячы рублёў. Што цікава, у мінулым цэнтр рэлігійнага жыцця мясцовай яўрэйскай абшчыны цяпер сціпла называецца «склад», піша realt.by.
У тэхпашпарце паказана, што будынак быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1964 годзе. Аднак, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе год перапрафілявання сінагогі пад склад. Таму што іншыя крыніцы паказваюць датай будаўніцтва канец XIX стагоддзя.
Гэта практычна адзіная ў Беларусі сінагога з бутавага каменя (усе астатнія — цагляныя), знос якой па афіцыйных ацэнках складае 47%.
Вонкавыя сцены выкладзеныя з каменя, ўнутраныя — з цэглы. Пры гэтым каналізацыі, вадаправода, ацяплення і электрычнасці няма. Вентыляцыя — натуральная.
Агульная плошча будынка — 474,3 кв.м. Мэтавае прызначэнне — «будынак спецыялізаванае складоў, гандлёвых баз, баз матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, сховішчаў». Зараз былой сінагогай валодае Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства.
Мяркуючы па ўсім, купіць склад ніхто не спяшаецца — электронных заявак на аб’ект пакуль не паступала.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…