Падапечныя Сяргея Пушкова стартавалі ў новым сезоне з перамогі. 1 жніўня ў Баранавічах у рамках Кубка Салея “Нёман” быў мацней мясцовага “Авіятара” – 5:1.
Хакейны сезон 2019/2020 гг. ў Беларусі па традыцыі адкрыўся розыгрышам Кубка Салея. У турніры выступае 15 клубаў, падзеленых на дзве падгрупы. У першым сваім матчы гродзенцы сустракаліся з баранавіцкім “Авіятарам”. У выніку ўпэўненая перамога чырвона-чорных.
“Авіятар” – “Нёман” 1:5 (0:1, 1:3, 0:1)
галы:
16:40 0:1 – Кіслы (Рэмезаў)
21:48 0:2 – Маліноўскі (Кіслы, Рэмезаў)
29:52 0:3 – Хільтунен (Равенка, Шышкоў)
35:00 0:4 – Сцяпанаў (Крыскін, Рэмезаў, – бол.)
38:57 1:4 – Ахметаў (Лагуноў, Арцюшэнка, – бол.)
43:42 1:5 – Хільтунен (Туркін, Бадун)
Яшчэ перад матчам у Баранавічах галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў сказаў, што ў яго каманды стаяць заўсёды максімальныя задачы. Цяпер першая задача – гэта трапленне ў фінал чатырох, а ўжо там будзе ставіцца мэтай перамога ў Кубку Руслана Салея.
Наступны матч у турніры “Нёман” правядзе ў Гродне 3 жніўня і будзе прымаць пінскіх “Ястрабаў”.