Дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, прыпынкі грамадскага транспарту, пад’езды і ліфты жылых дамоў, а яшчэ аўтамабілі, дзе знаходзяцца дзеці да 14-ці гадоў. З 27 ліпеня ўступілі ў законную сілу дапаўненні дэкрэта № 2, які рэгулюе антытытунёвая заканадаўства. За курэнне ў забароненых месцах парушальнікам правілаў пагражае штраф да 4 базавых велічынь. Як прыцягнуць да адказнасці гродзенскіх курцоў-парушальнікаў, паведамляе"Беларусь 4. Гродно".

Зараз змагацца з курцамі на лесвічных клетках, якія ў некаторых дамах ператварыліся ў сапраўдныя курыльні, будзе нашмат прасцей. Гэта ж тычыцца і тых, хто прывык дыміць на дзіцячых пляцоўках. Бо раней такімі парушальнікамі займаліся работнікі ЖЭСаў - з пачатку года яны па ўсёй Гродзенскай вобласці змаглі прыцягнуць да адказнасці за ўсё 242 чалавекі. З гэтага часу скардзіцца можна напрамую ў міліцыю.

— Калі нехта парушае закон і паліць у забароненым месцы, дастаткова набраць 102 або звярнуцца ў органы ўнутраных спраў з пісьмовай заявай, не забыўшыся падаць фота- ці відэадоказы факту курэння. Гэтага будзе дастаткова для прыцягнення парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці, — кажуць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па дадзеных сацыялагічных апытанняў, у Гродзенскай вобласці паліць 25,6% дарослага насельніцтва. Спецыялісты пры гэтым адзначаюць і паступовую станоўчую дынаміку зніжэння гэтага адсотка.