На праспекце Купалы адкрылі першую ў Гродне выдзеленую роварную сцежку. Яна размешчана ў раёне новага ГЦ “Трыніці”. Даўжыня сцежкі – 1200 метраў. 

Першыя веласіпедысты чакаюць, пакуль яе падоўжаць, бо з розных раёнаў да яе далёка ехаць.

Улады абяцалі ў ліпені яшчэ адну веласцежку. Па ёй можна будзе дабрацца да возера Юбілейнага. Пачатак маршруту – каля будынка ААТ «Гроднажылбуд» на вуліцы Суворава. Даўжыня веладарожкі – каля 5 кіламетраў.

Таксама плануюць павялічыць колькасць парковак і панізіць бардзюры.


Дзе ў Гродне з’явяцца новыя веладарожкі і панізяць бардзюры