Калі запытацца ў любога школьніка, якая ў яго любімая пара года, то адказ будзе ва ўсіх аднолькавы — гэта лета. Бо ўлетку можна доўга спаць і, самае галоўнае, зусім не трэба хадзіць у школу. І калі для дзяцей апошнія дні летніх канікул — самыя бесклапотныя, то для іх бацькоў надыходзіць гарачая пара. Да пачатку новага навучальнага года большасць сем’яў пачынаюць рыхтавацца загадзя, бо адзенне, абутак, канцылярскія прылады — гэта далёка не ўсё, што трэба для школы. А як быць, калі дзіця знаходзіцца ў дзіцячым доме?
Толькі ў Гродне і Гродзенскай вобласці ў дзіцячых дамах, сацыяльных прытулках і школах-інтэрнатах знаходзіцца больш за 200 дзяцей-сірот. Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, наведваюць звычайныя агульнаадукацыйныя школы, дзе побач з імі вучацца дзеткі, у якіх ёсць бацькі, а значыць, і ёсць каму паклапаціцца і падрыхтаваць дзіця да школы. І 1 верасня для дзяцей — гэта сапраўднае выпрабаванне. Бо ім таксама хочацца, каб у іх былі ўсе неабходныя рэчы, набытыя для іх з душой.
— Я вельмі хачу сабе ружовы партфель, прыгожы, яркі, — прызнаецца дзяўчынка Юля. — Я ў яго буду класці не толькі кнігі, але і свайго сябра Мішку.
— Мяне завуць Сяргей. Мне 11. Я хачу вялікія акварэльныя фарбы, дзе шмат колераў, і пэндзлікі рознага памеру, і вялікі альбом. Я вельмі люблю маляваць.
— Хутка я пайду ў школу, — распавядае Саша. — Пачнуцца спаборніцтвы. Мне падабаецца бегаць. Я вельмі хачу сабе красоўкі.
Прыгожы пенал, яркі заплечнік ці фарбы — здавалася б звычайныя мары, але… Калі ў сям'і бацькі набываюць дзіцяці той пенал, які падабаецца ў першую чаргу самому дзіцяці, то дзіця з дзіцячага дома рады нават проста наяўнасці самога пенала.
Цэнтр дапамогі «Вера» запрашае ўсіх неабыякавых людзей узяць удзел у дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу разам» і дапамагчы дзецям пачаць новы навучальны год з усмешкай. Вы можаце дапамагчы дзецям, перадаўшы для іх:
— тавары для школы: партфель, пенал, сшытак, фарбы, клей, альбом для малявання, гумка, каляровая папера, каляровыя алоўкі, фламастэры, ручка шарыкавая і іншае;
— вопратка, абутак. Рэчы прымаюцца толькі новыя.
Вы можаце прывезці або выслаць дапамогу для дзяцей на адрас: 230 003, г. Гродна, пр-т Касманаўтаў 60/3, «Цэнтр дапамогі «Вера». Даведкі па тэлефоне: +375 33 61 333 61.
Таксама Вы можаце дапамагчы, унёсшы мэтавае ахвяраванне на куплю тавараў для школы, адзення і абутку для дзяцей-сірот на любы з дабрачынных рэквізітаў з указаннем прызначэння плацяжу — Школа:
Філіял № 400-Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая 5. УНП 591 029 371. БІК (SWIFT): AKBBBY21400. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Центр помощи Вера.
Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:
+ Система «Расчет» (ЕРИП)
+ Благотворительность, общественные объединения
+ Помощь детям, взрослым
— ЦЕНТР ПОМОЩИ ВЕРА
— Пожертвования.
Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, выканайце пошук па УНП: 591 029 371.
Калі вы з’яўляецеся абанентам мабільнага аператара life:) ці МТС, то вы можаце зрабіць ахвяраванне, даслаўшы на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) выгляду:
1222 <Школа> <Сума>
1222 ПРАБЕЛ Школа ПРАБЕЛ сума
Прыклад SMS-паведамлення: 1222 Школа 1 *
* У гэтым выпадку з вашага рахунку будзе спісана толькі ўказаная сума. Прабел паміж параметрамі абавязковы! З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія; для абанентаў МТС камісія Сістэмы iPay складае 3%, для абанентаў life:) — 4,5%. Для ажыццяўлення аперацый у Сістэме iPay даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life:). Для абанентаў Velcom дадзеная паслуга недаступная.
Падрабязней даведацца аб дапамозе дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, вы можаце на сайце www.c-vera.by.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…