Ужо некалькі месяцаў на Гараднічанскай не працуе самы стары хостел горада “Hello, Grodno!”, які быў адкрыты яшчэ ў 2013 годзе. Уладальнікі распавялі Hrodna.life, што яны не зачыніліся, там проста ідзе рамонт. Ён будзе доўжыцца да пачатку восені.

«Цяпер працы на стадыі завяршэння, але плануем адкрыццё дзесьці ў верасні-кастрычніку, не раней. У нас кардынальна памяняліся нормы, будзе ўсяго 7 спальных месцаў. Гэта ўсё, што мы можам даць», – распавёў уладальнік хостэла Юры.

Восенню 2016 года хостэл “Hello, Grodno!” меў 32 месцы для начлегу.

Сёння ў Гродне працуе шэсць хостэлаў: “Kip Town” і “Сарматыя” на Карла Маркса, “Цэнтр” на Савецкай, “Old bridge” на Суворава,
“Hostel 85” на Новай і “Гасцім” на Маставой. Да канца лета на Ажэшкі плануецца адкрыццё яшчэ аднаго хостэла на 100 месцаў.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]