На 162-м кіламетры трасы М6 у сутыкненні мікрааўтобуса з грузавіком загінуў пасажыр, паведамляе ДАІ.
Каля 11 гадзін раніцы 31 ліпеня кіроўца 1977 года нараджэння, кіруючы цягачом маркі МАЗ з паўпрычэпам, ехаў па М6 з боку Мінска ў кірунку Гродна. У Лідскім раёне пасля развязкі М6-М7, на 162-м кіламетры трасы ў цягача ўзніклі праблемы з рухавіком. Кіроўца спыніўся на ўмацаванай узбочыне. Выходзячы з кабіны, ён адчуў моцны ўдар у заднюю частку аўтамабіля.
Грузавы Mercedes ехаў з Віцебска ў Скідзель. Па не высветленых пакуль прычынах правым бокам ён урэзаўся ў фуру, пасля чаго перакуліўся на бок.
На месцы здарэння загінуў пасажыр 1985 года нараджэння. Ён быў проста спадарожнікам. Абодва кіроўцы дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Іх жыццю нічога не пагражае.