28 ліпеня ў Гродне падчас мітынгу ў гонар Дня ваеннага-марскога флоту Саюз ваенных маракоў зачытаў зварот да гарадскіх уладаў. Маракі Гродзеншчыны прапанавалі стварыць памятны знак «Марская слава Гродна» ў цэнтры горада.
Саюз ваенных маракоў абгрунтаваў сваю прапанову тым, што Гродна з’яўляецца калыскай марской пяхоты Расіі, а многія ўраджэнцы Гродзеншчыны ў розныя гады служылі ў расійскім імператарскім і ў савецкім флатах.
«Наш город является радоначальником морской пехоты России. В Гродно 28 (16 по старому стилю) ноября 1705 года был издан указ императора России Петра I о создании первого полка морской пехоты. Яркие личности, уроженцы Гродно, Гродненской губернии и области оставили след в истории российского императорского и советского военно-морского флотов. Чтобы увековечить это событие, мы решили установить на одной из центральных улиц города памятный знак — „Морская слава Гродно“. Он отразит яркие моменты и события, оставленные уроженцами Гродно, губернии, области, службе на флотах Российской империи и Советского союза. Для горожан и гостей города установка памятника в центре даст возможность познать масштаб и историческую память о событиях и личностях прославивших древний Гродно».
30 кастрычніка (20 па старым стылі) 1696 года Баярская дума па патрабаванні Пятра I вынесла рашэнне аб стварэнні ў Расійскай дзяржаве рэгулярнага ваенна-марскога флоту. У 1702−1703 гадах у Расіі пачалося будаўніцтва Балтыйскага флоту. У 1705 годзе Пётр І, знаходзячыся ў Гродне ў час Паўночнай вайны, выдаў указ аб фарміраванні першага палка марской пяхоты Расійскай імперыі пад камандаваннем адмірала графа Фёдара Галавіна. 1200 салдат былі прызваны для службы ў абардажным-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.
Наверное каждый человек слышал о таком понятии, как стартап. Но далеко не все понимают о его значении. Узнайте больше информации об этом виде деятельности. Открывайте для себя новые возможности.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…