Як паведамілі ў ДАІ Гродна, сёння, 30 ліпеня, з 10 раніцы і да 17 вечара будзе абмежаваны рух па вуліцы Давыда Гарадзенскага на ўчастку ад пажарнай часткі да драмтэатра.
На гэтым участку будуць фрэзіраваць дарожнае палатно. ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў руху.