У кожнай каманды ёсць свае адданыя заўзятары. У Гродне на працягу 20 гадоў гэтага звання заслугоўвае 41-гадовы Павел Маджыеўскі. Яго можна ўбачыць на кожным футбольным і хакейным матчы. У хакеі ёсць традыцыя – перад гульнёй, яшчэ ў падтрыбунным памяшканні, гульцы вітаюць свайго адданага заўзятара.

Павел стараецца наведваць усе гульні “Нёмана”. Хтосьці называе яго талісманам гродзенскага спорту, а хтосьці самым адданым заўзятарам, які заўсёды і ўсюды падтрымлівае любімыя каманды. Відэа знята перад матчам “Нёман” – “Юнацтва” на турніры памяці Аляксандра Дубко.


Паша Моджиевский: “Всегда хотел стать талисманом”


https://www.instagram.com/p/B0fc4o3ILzP/

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]