У нядзелю раніцай, 28 ліпеня, на пустым праспекце Лебедзева кіроўца пасажырскага мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную апору. Аварыя адбылася ля з’езду на развязку, удар прыйшоўся роўна па цэнтры мікрааўтобуса, піша autogrodno.by.
Як паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік, у мікрааўтобусе пасажыраў не было, караляў толькі выязджаў на маршрут. Кіроўцу даставілі на агляд у лякарню, траўмаў ён не атрымаў.