На будаўніцтве АЭС двое працоўных атрымалі траўмы: абрынулася люлька аўтавышкі

27 ліпеня на будаўніцтве АЭС у Астраўцы 59-гадовы і 23-гадовы будаўнікі атрымалі траўмы ў выніку падзення платформы (люлькі) аўтавышкі «МАЗ» з мантажным стрэлавым пад’ёмнікам. Працоўныя былі ў люльцы на момант яе падзення і рабілі ўцяпленне адміністрацыйнага будынка лабараторна-бытавога комплексу.

Як мяркуецца, прычына падзення — збой у працы абсталявання. Абодва працаўнікі былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, паведамляе Следчы камітэт Беларусі. Абставіны здарэння высвятляюць.

Паводле звестак аднаго з тэлеграм-каналаў, люлька ўпала проста на вачах у міністэрскай камісіі, якая прыехала правяраць аб’ект. У аднаго з працоўных — пералом запясця, у другога — пераломы канцавінаў.

Падзяліцца
Меткі: БелАЭС

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025