Здароўе і спорт

Світар пад скляпенні арэны, а нумар выключаць з абарачэння: у Гродне падзякавалі Андрэю Коршунаву за кар’еру

27 ліпеня перад матчам «Нёман» — «Юнацтва» пад скляпенні гродзенскай арэны быў узняты світар капітана чырвона-чорных Андрэя Коршунава, які у 2019 годзе завяршыў гульнявую кар’еру. У знак прызнання заслуг выбітнага хакеіста нумар, пад якім ён гуляў - «21», не будзе выкарыстоўвацца іншымі хакеістамі клуба.

На ўрачыстай цырымоніі Андрэй быў нешматслоўны — падзякаваў заўзятарам і камандзе: «Усім дзякуй вялікі, што вы ўвесь гэты час былі са мной і камандай», — сказаў хакеіст.

Знакаміты беларускі абаронца Андрэй Коршунаў афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў пачатку ліпеня. З верасня хакеіст пойдзе на працу дзіцячым трэнерам у гродзенскую школу.

Як паведамляе hockey.by, Андрэй Коршунаў правёў у форме роднага клуба ў агульнай складанасці 17 сезонаў. Таксама выступаў у чэмпіянаце Беларусі за «Керамін», «Брэст» і «Металург» з кароткімі адлучкамі ў «Хімвалакно» і «Юнацтва», выклікаўся ў размяшчэнне мінскага «Дынама» часоў КХЛ. У форме «зуброў» сыграў два матчы. Пяціразовы чэмпіён краіны (2008, 2013, 2014, 2017, 2018), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2014, 2016, 2018), пераможца Кантынентальнага кубка (2015), юніёрскага чэмпіянату свету ў дывізіёне IA (2001).








Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025