Стваральнікі кававага фудтрака «Wake cup» у Гродне 26 ліпеня падзяліліся відэа, дзе распавялі пра свой праект. Ролік яны прымеркавалі да першага дня нараджэння праекта.
Упершыню свой фудтрак стваральнікі паказалі на фестывалі SunDay у 2018 годзе. Гэты праект на працягу двух гадоў рэалізоўвалі гродзенцы Мікіта і Канстанцін. Пасля фестывалю фудтрак на пастаяннай аснове працаваў на вуліцы Таўлая ля мыйкі «7мінут». А з канца 2018 года яго можна было ўбачыць у цэнтры Гродна.
Год таму хлопцы распавядалі, што калі задумалі свой праект, то ў горадзе нічога падобнага не было. Яны разважалі, ці можна рэалізаваць гэты праект у гарадскіх умовах і ці трэба гэта наогул гродзенцам. Як аказалася, іх жоўты фургончык прыйшоўся даспадобы многім.
У красавіку Мікіта і Канстанцін выйгралі аўкцыён на права арэнды месца на паркоўцы каля плошчы Савецкай. Тады за гэта месца змагалася адразу восем чалавек. Канчатковая цана — 12 200 рублёў - перавысіла пачатковую ў 244 разы.
«Шчыра кажучы, было цяжкавата. Гэта новы напрамак, выклікае вялікую цікавасць. Гэта зручна. Людзі карыстаюцца, адпаведна было шмат жадаючых. Гэта добрае месца, там добрая праходнасць. Там шмат шпацыруе людзей і недалёка ёсць пракат, вельмі прыемна, што інфраструктура ў горадзе развіваецца», — распавядаў пасля аўкцыёну Мікіта.
У свой дзень нараджэння хлопцы вырашылі зрабіць відэа і расказаць гарадзенцам пра свой фудтрак. Як кажуць хлопцы, у жоўты фургончык «wake cup» ўкладзена часцінка іх сэрца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…