Як высветлілася, не ўсе экскурсаводы ў Гродне супраць пераносу помніка Элізы Ажэшкі. Напрыклад, гісторык Ян Лялевіч лічыць, што ідэя дэпутата Сяргея Каляды цалкам прымальная і яна дасць магчымасць аднавіць дамы на былой вуліцы Басняцкой, дзе падчас Другой сусветнай упала бомба.
Дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Каляда 25 ліпеня распавёў «Гродна Плюс» пра ідэю перанесці помнік Элізы Ажэшкі да дома пісьменніцы. Ён спасылаўся на меркаванне грамадскасці і экскурсаводаў. Апошнія кажуць, што не маюць ніякага дачынення да гэтай ініцыятывы і іх думкі ніхто не пытаўся.
Ян Лялевіч не выказваўся ў агульным чаце экскурсаводаў, а вырашыў сам звярнуцца ў рэдакцыю Hrodna.life і расказаць, чаму ён падтрымлівае ідэю Каляды.
«Гэта добрая думка з пераносам помніка да дома пісьменніцы. Вядома, калі ёсць іншыя сферы, куды варта ўкласці грошы, то чаму б і не. Але ў прынцыпе, калі гэта нядорага і рэальна зрабіць, то я лічу, што пераносіць варта.
Бо калі-небудзь адновяць дамы на Басняцкай, якія стаялі на месцы сённяшняга помніка да чэрвеня 1941 года. Чамусьці Лапеха пра гэта не сказаў, а на яго макетах яны верагодна ёсць. А калі іх аднавіць, то атрымаецца прыгожая вуліца, якая калісьці існавала".Свае экскурсіі Лялевіч праводзіць трошкі інакш, чым іншыя экскурсаводы. І да помніка Ажэшкі ён не заўсёды падыходзіць.
«Турыстаў вяду з Савецкай вуліцы, праз плошчу Леніна і парк, далей выходжу на Ажэшкі да дома пісьменніцы і рэдка падыходжу да помніка. І турыстам на самай справе цяжка растлумачыць, чаму помнік вырашылі паставіць у іншым месцы. А яго паставілі неяк дзіўна на пустыры, а не каля дома пісьменніцы. А зрабілі так, таму што тады дом Ажэшкі стаяў ля самай дарогі. Зараз ён стаіць далей.
Я падтрымліваю ідэю пераносу. Калі гэта рэалізуем, то ў будучыні зможам аднавіць дамы. І думаю не я адзiн такога меркавання. А вуліца будзе тады больш замкнёная, характэрная для 18 -19 стагоддзяў. Я не бачу нічога дрэннага, калі каля дома Ажэшкі з’явіцца месца, дзе можна было б паставіць помнік. Галоўнае каб усе гарманічна выглядала. Уявіце, калі бюст Купалы перанесці ад універсітэта ў іншае месца. Неяк няправільна будзе гэта, так і з помнікам Ажэшкі".
В последнее время, в интернете появляется все больше и больше информации про штурм зоны 51 подробности. Американцы собрались штурмовать собственную военную базу на территории своей же страны. Чем это обернется остается только ждать.