26-гадовы Міхаіл Рыштоўскі памёр дома ад раку страўніка 20 ліпеня, перад тым ён да траўня служыў у войску. Яго камісавалі, толькі калі хвароба была ўжо на фатальнай стадыі. Найхутчэй, хлопца ўзялі ў армію ўжо з ракам. І з анкалогіяй ён служыў — не зважалі на болі і ванітаванне, хлопца лекавалі звыклымі таблеткамі, піша n*.by. Як такое магло здарыцца? Адказаў начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Дзмітрый Альховік.
Сям’я сцвярджае, што Карэліцкі ваенкамат спецыяльна, праз недаборы, заплюшчыў вочы на кепскія аналізы прызыўніка і адправіў яго служыць. У арміі Міша большую частку часу правёў ў шпіталях на прымітыўных таблетках і з таўром «касільшчыка», пакуль, урэшце, у Мінску ў яго не дыягнаставалі анкалогію з множнымі метастазамі, адразу ў чацвёртай ступені.
Дзмітрый Альховік найперш патлумачыў, што непасрэдна Міністэрства абароны не адказвае за набор салдат — гэта робіць прызыўная камісія, а камісарыят толькі рэалізуе.
Такім чынам, клапаціцца аб салдаце Міністэрства пачынае ўжо тады, калі ён прыбыў у часць. Паводле словаў прадстаўніка Мінабароны, аналізы ў хлопца перад войскам былі здавальняючыя.
Дзмітрый Альховік згодна з законам не мае права выдаваць медыцынскіх таямніц, таму казаў агульнымі фразамі.
Галоўнае — чаму анкалогію выявілі ўжо на апошняй стадыі?
«Што з сябе ўяўляе страўнік? У візуальным плане гэта мяшочак. Анкалогія звычайна выяўляецца такім чынам: пухліна павялічваецца, звужаецца прасвет гэтага „мяшочка“, ежа застойваецца, што выклікае непрыемныя пачуцці і скаргі, і вядзе да дыягностыкі. У гэтай сітуацыі мелася рэдкая форма анкалогіі, якая не была пухлінай, а праядала сам орган. Таму сімптаматыка была прыхаваная і выявілася на позняй стадыі, калі з’явіліся канкрэтныя скаргі», — сказаў нам Альховік.
Але ж сям’я сцвярджае, што Міхаіл ад самага пачатку скардзіўся на здароўе?
«У мяне пад рукой храналогія ягоных зваротаў да медыкаў. І ў Печах, і ў Слоніме гэта не скаргі на страўнік, а скаргі на прастудныя захворванні, што для салдат не рэдкасць. І яму аказвалася дапамога. Звярну ўвагу, што адразу ж, пасля першай скаргі па прадмеце размовы, якая адбылася ў красавіку 2019-га, ён быў прадыягнаставаны ў адмысловым медыцынскім цэнтры. Гэта ўсё выявілася, сабраўся кансіліум. Вырашалі, што рабіць далей. Да нас прыязджала ягоная сястра. Звычайна праз хваробы грамадзян камісуюць, у канкрэтна гэтым выпадку міністр абароны прыняў рашэнне пакінуць салдата для рэабілітацыі. Кажучы проста, яго лячылі. Правялі хіміятэрапію і наступную рэабілітацыю, а потым адпусцілі дадому. Вельмі шкада, што ён памёр», — рэзюмаваў Альховік.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…