Сёлета на веламарафоне «Суседзi» выявілі новы тып парушальнікаў - яны ўдзельнічалі ў гонцы не заплаціўшы, пад леташнімі нумарамі. Раней падобнае фіксавалі ў Брэсце.
Арганізатары расказалі, што такое парушэнне мела наступствы як для іх саміх, так і для іншых удзельнікаў. Узнікла блытаніна з нумарамі, якая ледзь не каштавала дыскваліфікацыі ні ў чым не вінаватаму ўдзельніку з Польшчы.
У выпадку якіх-небудзь праблем падчас гонкі (напрыклад, траўмы або выпадковага сыходу з дыстанцыі ў памежнай зоне) сітуацыя можа павярнуцца не самымі прыемнымі наступствамі і для самога парушальніка.
Парушыць непрыкметна устаноўленыя рэгламентам правілы амаль немагчыма: на дыстанцыі знаходзіцца вялікая колькасць маршалаў і суддзяў, многія з якіх вядуць фота- і відэаздымку. Акрамя таго, у арганізатараў захоўваецца інфармацыя, хто пад якім нумарам ехаў у мінулыя гады, і нескладана высветліць, хто перадаў сябру леташні нумар. Аплачваючы стартавы пакет, кожны ўдзельнік ўносіць сваю долю ў кампенсацыю харчавання, вады, паліграфіі, тэхнічнага забеспячэння і іншых расходаў па арганізацыі мерапрыемства.
Фота парушальнікаў гэтага года апублікавалі на сайце марафона:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…