Напярэдадні фестывалю вулічных мастацтваў на пешаходнай Савецкай у Гродне стала прыкметна менш вулічных музыкаў. Міліцыя правярае дазволу на выступы. У каго няма — папярэджваюць і просяць больш не граць.
Праверкі пачаліся некалькі дзён таму. Музыкі кажуць, што гэта адбываецца з-за чарговых скаргаў ад мясцовых жыхароў.
Год таму на Савецкай таксама праходзілі праверкі, прычынай і тады былі скаргі гараджан у міліцыю. Тады ў аддзеле культуры Гродзенскага гарвыканкама распавялі Hrodna.life, што кожны вулічны музыка павінен атрымаць дазвол на выступы на пешаходнай вуліцы. Афіцыйна гэта нідзе не прапісана, але горад такім чынам хоча ўпарадкаваць працу вулічных музыкаў і пазнаёміцца з імі. Таму былі ўведзеныя такія правілы. Галоўная ўмова для любога музыканта — не жабраваць і не быць п’яным.
За апошнія дні некалькі чалавек ужо атрымалі дазвол на выступы на Савецкай.
У суботу 27 ліпеня на Савецкай будзе праходзіць VIII Біг-Міні-Фэст вулічнага мастацтва. Чакаецца каля 350 вулічных артыстаў з 7 краін. Сярод іх музыкі, танцоры, вулічныя тэатры, жывыя статуі, хадулісты, майстры фаер-шоу і іншыя.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…