Навіны

У Зарыцы адбылася аварыя з удзелам матацыкліста. У шпіталі яму ампутавалі нагу

24 ліпеня каля 13:20 у Зарыцы адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі кіроўца і 12-гадовы пасажыр матацыкла. Яны атрымалі цяжкія траўмы.

Як стала вядома Hrodna.life, 22-гадоваму кіроўцу матацыкла аднялі нагу, а ў пасажыра сур’ёзная траўма пазваночніка.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС, у аварыю трапілі легкавы аўтамабіль Dacia і матацыкл Honda. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына 1955 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі, здзяйсняла левы паварот і дапусціла сутыкненне з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку прама.

Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025