Свята пажарнай службы пачалася ў парку імя Жылібера з урачыстай цырымоніі прыняцця прысягі, піша grodnonews.by. Шэрагі гродзенскіх выратавальнікаў папоўніліся 63 навабранцамі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МНС. Пасля прыняцця прысягі іх размяркуюць у розныя падраздзяленні Гродзеншчыны, у тым ліку на атамную электрастанцыю ў Астраўцы.
Удзельнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка. Ён уручыў афіцэрам абласнога ўпраўлення па НС ганаровыя граматы КДК.
Пасля ўрачыстага праходжання калон адбыўся пляц-канцэрт духавога аркестра МНС. На плошчы Леніна адкрылася выстава пажарнай тэхнікі. Многія гродзенцы і госці горада з задавальненнем разглядалі пажарныя машыны мінулага стагоддзя і самыя сучасныя сродкі пажаратушэння на базе айчынных аўтамабіляў МАЗ, тэхніку для барацьбы з пажарамі на вышынных будынках. Ратавальнікі ахвотна дазвалялі дзятве пасядзець у кабінах.
На працягу ўсяго дня ў парку Жылібера праходзілі канцэрты, паказальныя выступы ратавальнікаў, працавала палявая кухня.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…