Свята пажарнай службы пачалася ў парку імя Жылібера з урачыстай цырымоніі прыняцця прысягі, піша grodnonews.by. Шэрагі гродзенскіх выратавальнікаў папоўніліся 63 навабранцамі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МНС. Пасля прыняцця прысягі іх размяркуюць у розныя падраздзяленні Гродзеншчыны, у тым ліку на атамную электрастанцыю ў Астраўцы.

20190725-IMG_4841.jpg20190725-IMG_4898.jpg

Удзельнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка. Ён уручыў афіцэрам абласнога ўпраўлення па НС ганаровыя граматы КДК.

20190725-IMG_4867.jpg

Пасля ўрачыстага праходжання калон адбыўся пляц-канцэрт духавога аркестра МНС. На плошчы Леніна адкрылася выстава пажарнай тэхнікі. Многія гродзенцы і госці горада з задавальненнем разглядалі пажарныя машыны мінулага стагоддзя і самыя сучасныя сродкі пажаратушэння на базе айчынных аўтамабіляў МАЗ, тэхніку для барацьбы з пажарамі на вышынных будынках. Ратавальнікі ахвотна дазвалялі дзятве пасядзець у кабінах.

20190725-IMG_5038.jpg20190725-IMG_4998.jpg20190725-IMG_5010.jpg20190725-IMG_5033.jpg20190725-IMG_5046.jpg20190725-IMG_5055.jpg20190725-IMG_5059.jpg20190725-IMG_5086.jpg20190725-IMG_5138.jpg20190725-IMG_5103.jpg20190725-IMG_5143.jpg20190725-IMG_5154.jpg20190725-IMG_5167.jpg

На працягу ўсяго дня ў парку Жылібера праходзілі канцэрты, паказальныя выступы ратавальнікаў, працавала палявая кухня.