У Гродне працягваюць выбіраць брэнд горада. На дадзены момант для дапрацоўкі абрана пяць ідэй. На пасяджэнні працоўная група прыняла рашэнне пра другі тур і нечакана адкрыла магчымасць удзелу для новых аўтараў.
Па словах аднаго з членаў працоўнай групы, падчас абмеркавання выявілася, што ўдзельнікі не зусім дакладна зразумелі заданне, а замоўцы яго не зусім дакладна сфармулявалі. Напрыклад, сярод іншых гучала меркаванне, што лагатып не павінен супадаць з гербам горада. Будзе апублікавана новае тэхнічнае заданне і новыя тэрміны падачы заявак. Акрамя пяці ўжо адабраных, па выніках дадатковага тура выберуць іншыя працы.
Як піша grodnoplustv.by, многія — як канкурсанты, так і тыя, хто галасаваў за ўпадабаны варыянт, не адразу дакладна зразумелі, што турыстычны брэнд горада — не роўна турыстычнаму лагатыпу. Брэнд — больш шырокае і глыбокае паняцце. Пяць работ, якія выйшлі ў другі тур, на думку экспертнай групы, маюць больш шанцаў дакладна рэалізаваць гэтую ідэю і адлюстраваць сутнасць турыстычнага брэнда.
— На сёння ў нас ёсць пяць работ, якія заслужылі далейшай прапрацоўкі і мы, у прынцыпе, усім канкурсантам павінны даць магчымасць свае працы прывесці ў больш прафесійны выгляд — для гэтага, уласна кажучы, рабочая група сёння і сабралася, — сказаў Яўген Ародзь, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.
Вось працы, выбраныя сярод ужо заяўленых па выніках абмеркаванняў:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…