З 26 ліпеня на вуліцы Акадэмічнай, 15 адкрываецца дыска-бар «Reactor». Там наведвальнікам прапануюць караоке, кальяны, дыскатэку, а таксама бар з фастфудам і піцай.
Дыска-бар размясціўся на першым паверсе старой камяніцы ў дзвюх вялікіх залах агульнай плошчай 300 квадратаў. Установа ў дзённы час будзе пазіцыянаваць сябе як піцэрыя, у вячэрні час — як караоке-бар, а ўначы будзе пераходзіць у фармат дыска-клуба.
«Мы паспрабуем усё сумясціць. Ужо ў гэтую пятніцу хочам адкрыць дзверы для наведвальнікаў, — распавядае ўладальнік Яўген. — На вуліцы Акадэмічнай амаль няма месцаў для адпачынку, але мы не хвалюемся — у трох хвілінах ад нас парк Жылібера, дзе пастаянна адпачываюць гараджане. Так што мы плануем ажывіць гэтую вуліцу».
Дыска-бар аформлены ў стылі касмічнага рэактара, менавіта таму Яўген і абраў такую назву. На сценах намаляваныя героі Marvel і іншых коміксаў.
Адрас: Акадэмічная, 15
Час працы: ПН-ЧЦ, НД — 12:00 — 04:00, ПТ-СБ -12:00 — 07:00
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…