Новы хостэл размясціўся ў адрэстаўраваных памяшканнях былой пальчаткавай фабрыкі. Ён разлічаны на 26 месцаў, у будучыні плануецца пашырэнне да 50.
Стваральнікі хостэла пакінулі ў памяшканнях часткова адкрытай старадаўнюю цагляную муроўку, каб паказаць гісторыю аб’екта, які першапачаткова будаваўся як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.
У хостеле пакуль шэсць пакояў, некаторыя са сваімі санвузламі. Рыхтуецца паўнавартасная агульная кухня. Месца ў агульным нумары каштуе 25 рублёў. У сямейным — ад 70 рублёў.
«Мы адкрыліся з сярэдзіны ліпеня. Ужо ёсць першыя наведвальнікі. Плануем да Новага года пашырэнне да 50 месцаў. Калі гэтага хапаць не будзе, то ёсць магчымасць узяць яшчэ адно памяшканне. Будзем глядзець па наведвальнасці. Мы хочам размясціць у сябе як мінімум цэлы турыстычны аўтобус», — распавёў уладальнік Сяргей.
Так было да рамонтуТак пасля рамонту:
Сёння ў Гродне працуе шэсць хостэлаў: «Kip Town» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Цэнтр» на Савецкай, «Old bridge» на Суворава, «Hostel 85» на Новой і «Гасцім» на Маставой. Да канца лета на Ажэшкі плануецца адкрыццё яшчэ аднаго хостэла на 100 месцаў. Самы першы ў горадзе хостел «Hello Grodno» на Гараднічанскай зачынены на рамонт.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…