Новы хостэл размясціўся ў адрэстаўраваных памяшканнях былой пальчаткавай фабрыкі. Ён разлічаны на 26 месцаў, у будучыні плануецца пашырэнне да 50.

Стваральнікі хостэла пакінулі ў памяшканнях часткова адкрытай старадаўнюю цагляную муроўку, каб паказаць гісторыю аб’екта, які першапачаткова будаваўся як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.

У хостеле пакуль шэсць пакояў, некаторыя са сваімі санвузламі. Рыхтуецца паўнавартасная агульная кухня. Месца ў агульным нумары каштуе 25 рублёў. У сямейным — ад 70 рублёў.

«Мы адкрыліся з сярэдзіны ліпеня. Ужо ёсць першыя наведвальнікі. Плануем да Новага года пашырэнне да 50 месцаў. Калі гэтага хапаць не будзе, то ёсць магчымасць узяць яшчэ адно памяшканне. Будзем глядзець па наведвальнасці. Мы хочам размясціць у сябе як мінімум цэлы турыстычны аўтобус», — распавёў уладальнік Сяргей.

У цэнтры Гродна адкрыўся хостэл "Гасцім": абяцаюць размясціць цэлы турыстычны аўтобус

Так было да рамонтуТак пасля рамонту:


Сёння ў Гродне працуе шэсць хостэлаў: «Kip Town» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Цэнтр» на Савецкай, «Old bridge» на Суворава, «Hostel 85» на Новой і «Гасцім» на Маставой. Да канца лета на Ажэшкі плануецца адкрыццё яшчэ аднаго хостэла на 100 месцаў. Самы першы ў горадзе хостел «Hello Grodno» на Гараднічанскай зачынены на рамонт.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]