У абанентаў МТС раптам з’явіліся запазычанасці ў 5 000 рублёў. Праблема была масавая

Некаторыя абаненты аператара МТС раніцай 23 ліпеня выявілі небывалыя запазычанасці на сваім рахунку — каля 5 тысяч рублёў. Яны паўсталі з-за тэхнічнага збою на баку аператара і не былі звязаныя са спісаннем сродкаў. Нумары пры гэтым блакаваліся, пра што паведамляе надпіс у «асабістым кабінеце», піша onliner.by.

Па словах карыстальнікаў, датэлефанавацца ў тэхпадтрымку ў іх не атрымліваецца, што, верагодна, паказвае на масавы характар праблемы.

twitter.com/nickusikov/status/1 153 548 455 475 912 704

«У МТС праблемы, у мяне баланс мінус 5000 рублёў, званкоў ўваходных і зыходных няма», — распавёў адзін з абанентаў кампаніі.

«Мінус 5000 на балансе, у мужыка побач тры тэлефоны аформлена — 5000 пазыкі на кожным!» — піша іншы, дадаючы, што ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта на дадзены момант няма.

У тэхпадтрымцы аператара паведамілі, што аб праблеме вядома, спецыялісты працуюць над яе рашэннем.

Дапоўнена

Мяркуючы па паведамленнях карыстальнікаў, збой ліквідаваны.

У кампаніі пракаментавалі сітуацыю.

«Мы разабраліся ў сітуацыі. У некаторых абанентаў інфармацыя пра баланс адлюстроўвалася некарэктна. Цяпер праблема знікла: інфармацыя аб балансах рахункаў абанентаў, якія сутыкнуліся з такой сітуацыяй, адлюстроўваецца правільна. Пры гэтым, звяртаем увагу, некарэктных спісанняў не адбылося. Прыносім абанентам свае прабачэнні».

Дапоўнена

Акрамя буйных «мінусаў», зафіксаваныя спісанні сродкаў у аўтаматычным рэжыме пры актыўнай функцыі «Аўтааплата». Пра гэта паведамілі адразу некалькі карыстальнікаў, размясціўшы скрыншоты аперацый спісання.

Адзін з абанентаў, які не планаваў папаўняць рахунак на вялікую суму, паспрабаваў аформіць вяртанне сродкаў.

«У анлайн-заяўцы па вяртанні гэтых сродкаў мне адмовілі, цяпер нібыта трэба ісці пісаць заяву і чакаць два тыдні вяртання, чаго я прынцыпова рабіць не хачу».

Дапоўнена

МТС даў каментар па пытанні аўтаматычнага папаўнення балансу. Публікуем яго цалкам.

«У абанентаў, якія карыстаюцца паслугай „Аўтааплата“, грашовыя сродкі з банкаўскай карты былі пералічаныя на баланс нумара. Мы звяжамся з кожным абанентам і прапануем магчымыя варыянты вяртання грашовых сродкаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025