Веласіпедыст ехаў на могілкі і сеў пакурыць. Тады 10-класнік адабраў у яго ровар

У жыхара адной з вёсак Ваўкавыскага раёна скралі ровар. 58-гадовы мужчына ехаў на могілкі, дзе пахаваны бацька, але на ўзвышшы стаміўся і сеў перакурыць. Міма праходзіла кампанія з маладых людзей, якая зачапіла стомленага мужчыну, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Некалькі фраз, кінутыя кожнай з бакоў сталі прычынай таго, што спачатку юнакі сышлі, а потым вярнуліся, каб разабрацца з незнаёмцам.

Адзін малады чалавек некалькі разоў стукнуў пацярпелага кулаком па галаве, ад чаго той страціў прытомнасць. Да гэтага ў мужчыны нападнік забраў ровар. Ачнуўшыся, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. «Па гарачых слядах» падазраванага ўдалося затрымаць. У якасці яго па крымінальнай справе праходзіць вучань 10-га класа адной са школ Ваўкавыска, які характарызуецца з адмоўнага боку. Выкрадзены ровар канфіскаваны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025