Кардонныя лыжкі для замены аднаразовага пластыка пачала выпускаць Гродзенская тыпаграфія, паведаміў БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Сяргей Вішнеўскі. Вырабляецца новая прадукцыя з рэшткаў сыравіны, якая не выкарыстоўваецца ў далейшай перапрацоўцы. Атрыманы і пратакол вынікаў выпрабаванняў пра бяспеку прадукту пры выкарыстанні ў харчовых мэтах.
«Адно з палажэнняў Дырэктывы № 7 прадугледжвае паэтапнае зніжэнне выкарыстання пластыкавай і поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнне яе бяспечнымі відамі. Менавіта таму і запусцілі новую прадукцыю. Тут адсутнічае традыцыйны пластык: кардон жа разлічаны на поўную перапрацоўку», — адзначыў Сяргей Вішнеўскі.
Кардонныя лыжкі актыўна выкарыстоўваліся падчас фестывалю салдацкай кашы, які ў Гродне правялі ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Закупляюць лыжкі для замены пластыкавай прадукцыі і некаторыя вытворцы прадуктаў харчавання. Сяргей Вішнеўскі адзначыў, што сёння ў індустрыі харчовых прадуктаў расце попыт на экалагічныя рашэнні. Таму прапрацоўваецца пытанне пашырэння лінейкі ўпаковачнай прадукцыі, аднаразовага посуду з кардона.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…