Прадстаўнікі «ВелаГродна» разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй.
Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы — рэд.].
«Пераадолелі больш за 1000 км за 14 дзён. Паездка прайшла добра, хто планаваў праехаць поўны маршрут, той праехаў, — распавядае прадстаўнік „ВелаГродна“ Андрэй Шавель. — Ці будзем мы ўдзельнічаць у наступных этапах, пакажа час. Шмат што залежыць ад кошту і часу. Такія велатуры арганізоўваюць нашы літоўскія калегі, будзем чакаць ад іх інфармацыю».
Усяго літоўцы плануюць арганізаваць 5 этапаў па 1000 км і так аб’ехаць Балтыйскае мора.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…