39-гадовы мужчына прыйшоў у банк у Брэсце абмяняць 100 долараў. Супрацоўніца банка зразумела, што купюра фальшывая, і звярнулася ў праваахоўныя органы. Як патлумачыў жыхар Брэсту, купюру ён атрымаў ад сваякоў у падарунак на вяселлі. Хто канкрэтна падарыў, ён не памятае. Мужчына і не здагадваўся, што 100-доларавая банкнота можа быць падробленай, паведамляе sudexpert.gov.by.
Каб выявіць сапраўднасць купюры, прызначылі экспертызу. Паводле высноваў эксперта Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, купюру проста раздрукавалі, ахоўная нітка і вадзяны знак на купюры імітаваны.
Узбуджаная крымінальная справа па ч.1. арт.221 КК (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер).
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…