У аўторак 23 ліпеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе тэатралізаваны перформанс паводле дзённікавых запісаў вязня гродзенскага гета. Рэжысёр Ганна Суліма агучыла знойдзены дзённік, а журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч выканае ролю вязня. На мерапрыемстве чакаецца сустрэча з гродзенкай, якая ў 1942 годзе трапіла ў гета.
Ідэя зрабіць тэатралізаваны перформанс нарадзілася ў Ганны некалькі гадоў таму. Разам з мінскім музыкам Дзянісам Кудраўцавым яна агучыла дзённік, а вось зрабіць пастаноўку ніяк не атрымлівалася.
«Я родам з Гродна, але ўжо шмат гадоў працую ў Мінску, — распавядае Ганна. - Прадставіць працу паводле дзённіка хацелася ў Гродне, бо менавіта ў гэтым горадзе на руінах гета і быў знойдзены дзённік вязня. Яго аўтарам быў мужчына, меркавана яму было каля 40 гадоў. Ён хаваўся з іншымі вязнямі на гарышчы аднаго з дамоў у цэнтры горада. Пісаў на польскай мове. Апошні запіс быў зроблены 8 красавіка 1943 года».
Дзённік мужчына пачаў весці у лютым 1943 года перад ліквідацыяй гродзенскага гета. Паводле нямецкіх данясенняў ад 13 сакавiка 1943 года, горад стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў». Але яшчэ і ў маі 1943 года паліцыя на вуліцах вылоўлівала і забівала асобных яўрэяў. З 29 000 вязняў двух гродзенскіх гета ў жывых пасля вайны засталося каля 200 чалавек.
Знойдзены дзённік у 2011 годзе на чатырох мовах апублікаваў гродзенскі ксёндз Юзаф Макарчык, які сёння жыве ў Вільні. Арыгінал дзённіка быў адпраўлены ў Ватыкан.
На сустрэчу прыйдзе гродзенка Раіса Шымбарэвіч 1935 года нараджэння. Яна ў 1942 годзе заходзіла ў Гродзенскае гета. На сустрэчы яна раскажа, што бачыла.
Тэатралізаваны перформанс пройдзе 23 ліпеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця» на Кірава, 3. Перформанс будзе доўжыцца каля 15 хвілін. Пачатак у 19.00.
Уваход вольны.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…