Як будуецца мікрараён на Лідскай, спраектаваны як «Горад у горадзе»

Гэты раён зараз называюць самым прэстыжным у Гродне. І справа нават не ў геалакацыі. Мікрараён на Лідскай спраектаваны па прынцыпе «Горад у горадзе», дзе ў межах некалькіх кварталаў будуць сканцэнтраваны не толькі сучасныя дамы, але і ўся неабходная інфраструктура. Калі тут пачнуць адзначаць першае наваселле і як зменяцца транспартныя развязкі вакол прэстыжнага раёна, расказвае grodnoplustv.by.

Актыўнае будаўніцтва тут пачалося крыху больш за год таму, вясной 2018, і цяпер ужо практычна гатова заходняя частка новага мікрараёна. Тры дамы зменнай паверхавасці ўжо аформлены ў адзінай каляровай гаме, і хутка прыймуць першых жыхароў. Яшчэ адзін будзе здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні. Ва ўсходняй частцы мікрараёна пакуль вядуцца толькі падрыхтоўчыя працы. Менавіта тут будуць сканцэнтраваны самыя арыгінальныя будынкі.

— Вышынныя дамы шматпавярховыя — іх адметнай асаблівасцю з’яўляецца ўсходняя частка мікрараёна, якая выканана ў маналітным каркасе з характэрнай пластыкай фасадаў і крывалінейнымі планамі, — кажа Алег Валканоўскі, галоўны архітэктар «Гроднажылбуда».

Дзякуючы архітэктурнаму рашэнню ў выглядзе хвалепадобных выгібаў, праекціроўшчыкі пра сябе ўжо празвалі гэтыя дамы «чарвячкамі». Сваёй высотнай часткай, разлічанай на 16 паверхаў, яны будуць павернутыя ў бок Румлёўскага маста, апошні пад’езд будзе глядзець у цэнтр мікрараёна і мець усяго 8 паверхаў. Тут жа ўзвядуць дзве 19-павярховыя вежы-свечкі і серыю дамоў паніжанай паверхавасці. Дарэчы, акрамя новай прапіскі, навасёлаў парадуе тут многае.

Бо амбіцыйны праект, які зараз ўвасабляюць у жыццё будаўнікі, задуманы па прынцыпе — «горад у горадзе». На 28 гектарах, дзе раней размяшчаўся ваенны гарадок, з’явяцца не толькі дамы, але і ўся неабходная інфраструктура. У першую чаргу гэта дзіцячы сад, які акрамя дашкалят будуць таксама наведваць і вучні 1−4 класаў. Старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі будуць тэрытарыяльна замацаваны за 11-й школай. Для камфортнага шопінгу тут ўзвядуць гандлёвы цэнтр, таксама адкрыюць аддзяленне сувязі, і шэраг аб’ектаў сацыяльнага абслугоўвання. Зоны паркоўкі вынесуць на перыферыю жылых кварталаў. Гэта значыць, заезд у двары дазволены толькі спецтранпспорту, гэта хуткія, МНС і іншыя службы. Асабістыя аўтамабілі змогуць уязджаць на дваровыя тэрыторыі толькі ў момант засялення для разгрузкі. Шэраг новых рашэнняў плануецца і ў развіцці транспартнай сеткі вакол мікрараёна.

— Намечана рэканструкцыя вуліцы Белуша з пашырэннем скрыжавання і ўладкаваннем светлафорнага рэгулявання, уладкаваннем зялёнай паласы па вуліцы Белуша. Далей ад Белуша ідзе рэканструкцыя вуліцы Лідскай. Праз міні-кальцо, якое прадугледжана ў мэтах хуткаснага рэжыму замест «спячых паліцэйскіх» ідзе падаўжэнне вуліцы Лідскай да вуліцы Прыгараднай, — кажа Алег Валканоўскі.

Па перыметры з’явіцца яшчэ адна вуліца, якая зараз умоўна названая Праектуемая. Яна стартуе ад назіральнай пляцоўкі ДАІ і па задумцы злучыцца з Прыгараднай, стварыўшы своеасаблівую пятлю вакол новага мікрараёна. Што тычыцца больш доўгатэрміновых перспектыў у развіцці транспартнай сеткі, тут новаўвядзенні, хоць і звязаныя з будаўніцтвам новага раёна, ўсё ж будуць увасоблены за яго межамі. Гаворка ідзе пра сучасную чатырохпалоску, якая злучыць трасу М6 з вуліцай Антонава. Таксама, з’явіцца і дадатковы выезд з новага мікрараёна на Румлёўскі праспект. Ён будзе абсталяваны з дапамогай двухузроўневай развязкі. Рашэнне гэтага дарожнага пытання будзе рэалізавана ўжо бліжэй да 2030 года.

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024