«Збірай сваіх, едзем у Ліду!»: Выбірай, каго хочаш пабачыць на LIDBEER

На сайце юбілейнага фестывалю хмелю, соладу і вады LIDBEER 15 ліпеня стартаваў адбор удзельнікаў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамёствы», «забавы», у якім могуць прыняць удзел усе беларусы.
LIDBEER — адзіны інтэрактыўны фестываль у Беларусі. Штогод арганізатары даюць магчымасць усім жадаючым прыняць удзел у стварэнні аднаго з буйнейшых open-air.

Як галасаваць
Галасаванне будзе праходзіць анлайн на сайце lidbeer.by у раздзеле «Галасаваць» з 15 ліпеня па 4 жніўня. Пры пераходзе на сайт з’явіцца вакно, дзе неабодна ўвесці нумар свайго тэлефона. З дапамогай атрыманага па sms 13-значнага кода вы зможаце аддаць голас за лепшага, на вашу думку, прэтэндэнта на ўдзел у LIDBEER-2019. 1 код дае магчымасць прагаласаваць чатыры разы.


Пры гэтым галасы паміж катэгорыямі можна размяркоўваць па уласным жаданні. Напрыклад, 1 голас за «фудкорт», 3 галасы за «малую сцэну»; ці 2 галасы за «рамёствы», 2 галасы за «забавы»; ці 4 галасы за адну катэгорыю і г. д.


Стартуй на малой сцэне

З кожным годам цікавасць да малой сцэны LIDBEER прыкметна расце. Сёлета за права выступіць на фестывалі будуць змагацца 72 музычныя гурты. Гэта амаль утрая больш, чым у папярэднія гады.
Малая сцэна фестывалю — выдатная платформа для старту музычнай кар’еры. Ён дае магчымасць маладым музыкантам заявіць пра сябе і выступіць перад шматтысячнай публікай. У розныя гады на малой сцэне LIDBEER выступалі вядомыя сёння гурты NaviBand, NIZKIZ, «Мутнаевока», «ЧуVство Полета»,
Yellow Arc 6.


На малой сцэне фестывалю выступяць пяць гуртоў, якія апынуцца ў топе галасавання. Пераможца музычнага адбору адкрые гала-канцэрт 2020 года, на сцэне якога заўсёды выступаюць легендарныя гурты.
Сёлета фестывалю LIDBEER спаўняецца 5 гадоў. Кожны год людзі з усёй краіны прыязджаюць, каб адчуць сапраўдны драйв і атрымаць асалоду ад вольнай атмасферы. 7 верасня на цэнтральнай пляцоўцы open-air — галоўнай сцэне — выступяць гурты з Беларусі, Украіны і Расіі Artic Yellow 6, «Молчат дома»,
Akute, папулярныя поп-панкі «АГОНЬ», «Элджей» і культавыя «СПЛИН» и «ЧАЙФ».
LIDBEER — зробім гучна!
Уваход на фестываль вольны. Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта — 29 BYN.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025