Птушыныя гісторыі. Як гродзенскі арнітолаг выратаваў птушанят рудахвосткі-чарнушкі

Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі расказаў у фэйсбуку гісторыю «пра рудахвостку-чарнушку, добрых будаўнікоў і «белыя каскі».

Пазаўчора арнітолагу патэлефанавалі з Гродзенскага тэлебачання і расказалі, што на будоўлі новай школы ў Альшанцы будаўнікі знайшлі гняздо з птушкай. Што з ім рабіць, ніхто не ведаў. На тэлебачанне пазванілі самі будаўнікі.

— І вось мы на месцы, школа дабудоўваецца, — здаваць жа трэба да 1 верасня. Пластыкавыя вокны паўсюль стаяць, дзе-нідзе тынкуюць сцены і зацягваюць гіпсакартонам ці нечым падобным столь паміж балкамі перакрыццяў, — піша Дзмітрый. — Падымаемся на чацвёрты паверх і заходзім у будучую лабаранцкую пры класе, побач з адчыненым вакном стаіць драбіна, а амаль над вакном — гняздо, у якім у метры ад мяне сядзіць рудахвостка-чарнушка.

Будаўнік расказаў, што гняздо з птушкай знайшлі тры дні таму і спадзяваліся, што яна выляціць. Але птушка вылятала і вярталася. А будаўнікам трэба скончыць зацягваць столь над вакном і больш яны чакаць не маглі. «Забярыце гняздо ў лес або перанясіце куды-небудзь», — прасілі яны.

Калі птушка вылецела, Дзмітрый убачыў у гняздзе яйкі. Каб з іх выляцелі птушаняты, патрэбны як мінімум 2,5 тыдні. Працаваць нельга. Ён патэлефанаваш у гарадскі камітэт Мінпрыроды. Там паводле закона абяцалі выпісаць прадпісанне спыніць працы да 15 жніўня. Але прадпісанне можна было выпісаць толькі на наступны дзень, а будаўнікі без дазволу начальства не маглі адцягваць заканчэнне працы.

Сталі шукаць начальства. Першы яго прадстаўнік адмовіўся дапамагчы з птушкамі, але патэлефанаваў прарабу. Той на камеру пагадзіўся пакінуць птушак у спакоі да 15 жніўня.

— Так што адносіны да таго, што жыве навокал, не залежаць ад адукацыі, а ад чаго — я не ведаю. Можа, ад выхавання ў сям'і? Прадпісанне было выпісанае на наступны дзень, прараб пайшоў шукаць тое гняздо на чацьвёртым паверсе. Ці выляцяць тыя птушаняты нават не так важна, але, спадзяюся, той розгалас, які будзе на будоўлі і пасля выйсця навіны пра гэта на БТ, дапаможа іншым птушкам у падобных сітуацыях. Бо ўсё ж добрых людзей у нас шмат. І калі яны сустракаюцца, то могуць рабіць важныя і добрыя справы. І гэта — радуе! — пазітыўна завяршае аповед Дзмітрый.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025