Навіны

«Яго трэба было давесьці» — хлопец у войску нанёс сабе пашкоджанні. Што вядома

«Ускрыў сабе вены салдат тэрміновай службы», — напісаў адзін з папулярных тэлеграм-каналаў. Міністэрства абароны імгненна адрэагавала, заявіўшы, што гэта няпраўда, піша s**boda.org.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, усё адбылося 13 ліпеня ў 11-й мэханізаванай брыгадзе. Салдат, якога прызвалі на службу ў лістападзе 2018 году, ускрыў сабе вены. Яго ўдалося выратаваць.

Маці А. пацьвердзіла С**бодзе, што хлопец цяпер у шпіталі — яна яго там наведала. Стан хлопца нармальны. Пра магчымасьць завядзеньня крымінальнай справы сям'і вядома, але пакуль яны камэнтаваць інцыдэнт ня будуць.

С**бода даведаліся, што А. 20 гадоў. Ён родам з Горадзеншчыны. Вучыўся ў Горадзенскім унівэрсытэце, але быў адлічаны і трапіў у войска.

«На дадзены момант гэты вайсковец знаходзіцца ў мэдыцынскай установе, — паведаміла С**бодзе афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Натальля Гаўрусік. — У такіх выпадках мы не раскрываем імёнаў, супраць гэтага могуць быць родныя вайскоўца. Пакуль складана сказаць, ці вернецца ён пасьля абсьледаваньня ў сваю частку. Гэта будзе залежаць ад агульнага стану, ад вынікаў абсьледаваньняў і праверак. Магу ўдакладніць, што пагрозы жыцьцю салдата няма. Усё, што ён рабіў, было дэманстратыўна, на вачах у таварышаў па службе».

«Хлопец выключна адораны. Але сумбурны»

Вось што распавёў пра А. Георгі Войтка, кіраўнік тэатральнай студыі на фізыка-тэхнічным факультэце Гарадзенскага ўнівэрсытэту, у якой раней граў А.

«Ён хлопец выключна адораны. Але сумбурны. Адлічылі яго зь фізтэху, бо яму было нецікава вучыцца, ён занадта творчы», — кажа Георгі. Ён дадае, што перапісваліся з А. падчас службы ў войску нячаста.

«У яго тэлефона там, напэўна, не было. Ён ня скардзіўся, не такі чалавек. Ня будзе скардзіцца, нават калі яму кепска. Ён вельмі жыцьцярадасны. Ёсьць такія людзі, якія ўвесь час ныюць, але ніколі не наважацца на ўчынак. А ён вельмі адважны. Я нават ня зьдзіўлены. Думаю, што нешта адбылося неардынарнае, яго трэба было давесьці», — мяркуе Георгі Войтка.

У пастаноўках тэатру А. граў ролю Барона ў «Скупым рыцары» і аднаго з Капулеці ў спэктаклі Romeo+Juliet.

Міністэрства абароны разьмясьціла ў Тэлеграме абвяржэньне распаўсюджанай адным з каналаў інфармацыі. Яно паведамляе, што праводзіць праверку на прадмет падставаў для завядзеньня крымінальнай справы ў дачыненьні да ваеннаслужачага з прычыны наўмыснага нанясеньня сабе цялесных пашкоджаньняў.

«Ваеннаслужачы дэманстратыўна нанёс сабе некалькі драпін рук, якія не ўяўляюць пагрозы для жыцьця».

Міністэрства абароны нагадала, што «ўхіленьне асобы ад нясеньня абавязкаў вайсковай службы шляхам наўмыснага нанясеньня сабе цялеснага пашкоджаньня ці сымуляцыі захворваньня альбо адмова ад нясеньня абавязкаў вайсковай службы караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін да сямі гадоў».

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024