Веломарафон "Суседзі 2108". Фото Владимир Викторссон
З 15 ліпеня ў Гродне і Мінску пачынаецца папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў веламарафону «Суседзi». Прайсці папярэднюю рэгістрацыю і атрымаць стартавыя камплекты можна будзе з 15 па 18 ліпеня. Атрымаўшы нумары загадзя, вы не толькі палегчыце задачу рэгістратараў, але і атрымаеце магчымасць выспацца у дзень марафону і не марнаваць час перад спаборніцтвамі на фармальнасці!
— Асабіста з’явіцца ў пункт рэгістрацыі (для ўдзельнікаў да 14 гадоў неабходная таксама яўка суправаджальніка асобы);
— Падаць дакумент або яго копію (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет) і распіску ўдзельніка рэгіструючаму сакратару;
— Прад'явіць пацвярджэнне аплаты ўнёску або ўнесці яго на месцы.
Рэгістрацыя на Дзіцячы велазаезд адбываецца толькі ў дзень марафону.
Пункт папярэдняй рэгістрацыі ў Гродне — Студыя карысных кампетэнцый (г.Гродна, вул.Ціміразева, 10 / 1−31). 15−18 ліпеня з 17:30 да 20:00. МТС: +375 (29) 780 4662
Усяго папярэдніх заявак было пададзена 496. На марафон — 144, паўмарафон — 216, фіт-марафон — 73, міні-марафон — 46, дзіцячы заезд — 17. На веламарафон падалі заяўкі 391 мужчына і 105 жанчын. Самаму старэйшаму ўдзельніку 72 гады. З Беларусі падалі 402 заяўкі, 68 — з Польшчы, 11 з Расіі, 9 з Літвы, 3 з Венесуэлы, 1 з Казахстана, 1 з Латвіі, 1 з Венгрыі.
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…