З 15 ліпеня ў Гродне і Мінску пачынаецца папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў веламарафону «Суседзi». Прайсці папярэднюю рэгістрацыю і атрымаць стартавыя камплекты можна будзе з 15 па 18 ліпеня. Атрымаўшы нумары загадзя, вы не толькі палегчыце задачу рэгістратараў, але і атрымаеце магчымасць выспацца у дзень марафону і не марнаваць час перад спаборніцтвамі на фармальнасці!

Для рэгістрацыі ўдзельнік павінен:

— Асабіста з’явіцца ў пункт рэгістрацыі (для ўдзельнікаў да 14 гадоў неабходная таксама яўка суправаджальніка асобы);
— Падаць дакумент або яго копію (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет) і распіску ўдзельніка рэгіструючаму сакратару;
— Прад'явіць пацвярджэнне аплаты ўнёску або ўнесці яго на месцы.

Рэгістрацыя на Дзіцячы велазаезд адбываецца толькі ў дзень марафону.

Пункт папярэдняй рэгістрацыі ў Гродне — Студыя карысных кампетэнцый (г.Гродна, вул.Ціміразева, 10 / 1−31). 15−18 ліпеня з 17:30 да 20:00. МТС: +375 (29) 780 4662

Усяго папярэдніх заявак было пададзена 496. На марафон — 144, паўмарафон — 216, фіт-марафон — 73, міні-марафон — 46, дзіцячы заезд — 17. На веламарафон падалі заяўкі 391 мужчына і 105 жанчын. Самаму старэйшаму ўдзельніку 72 гады. З Беларусі падалі 402 заяўкі, 68 — з Польшчы, 11 з Расіі, 9 з Літвы, 3 з Венесуэлы, 1 з Казахстана, 1 з Латвіі, 1 з Венгрыі.


Стала известна дата веломарафона «Суседзi». В этом году добавят еще одну дистанцию