Калі і дзе ў Гродне будуць паўторна апрацоўваць зоны адпачынку супраць кляшчоў?

Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе, што з 22 ліпеня плануюцца паўторныя акарыцыдныя апрацоўкі зон адпачынку, каб паменшыць колькасць кляшчоў, паведамляе grodnonews.by. Глядзіце, дзе яны пройдуць.

Пры спрыяльных умовах надвор’я супрацьклешчаная апрацоўка пачнецца:

у Каложскім парку — 22 ліпеня;

урочышча Пышкі (сцежка «Здароўе») — 23 ліпеня;

урочышчы «Ласосна», тэрыторыя каля возера «Юбілейнае» — 24 ліпеня;

парк Жылібера — 25 ліпеня;

Румлёва, лясныя масівы па вул. Томіна (вул. Славінскага), вул. Кабяка, у мікрараёне «Паўднёвы» (зона адпачынку «Альшанка») — 26 ліпеня.

Апрацоўкі правядуць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага занальнага ЦГЭ метадам распылення. Выкарыстоўваюць прэпарат для знішчэння іксодавых кляшчоў, рэкамендуемы Міністэрствам аховы здароўя для здароўя людзей і захаванасці прыродных біятопаў. Агульная тэрыторыя апрацоўкі складзе больш за 63 гектары. Апрацаваны будуць ад кляшчоў тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спартпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку насельніцтва.

Неабходна выключыць або абмежаваць на тры дні наведванне зон адпачынку, дзе будуць праведзены апрацоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025