У выхадныя ДАІ затрымала 173 п’яных кіроўцы. Пра гэта ў Telegram-канале праінфармавала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.
“Выхадныя скончыліся, аднак інфармацыя аб стане дарожнай бяспекі пакідае жадаць лепшага. Кіраваць транспартнымі сродкамі ў п’яным выглядзе дазволілі сабе 173 грамадзяніна. Радуе адно – ніхто не пацярпеў. Статыстыку “п’яных рулёў” папоўнілі двое праваахоўнікаў, якія знаходзіліся па-за службай”, – напісала Вольга Чамаданава.
У паведамленні адзначаецца, што ініцыятывай МУС з’яўляецца ўзмацненне пакарання для нецвярозых кіроўцаў, а таксама павелічэнне штрафаў у залежнасці ад градацыі стану алкагольнага ап’янення.


