На месцы дзіцячага кафэ “Какоша” адкрыўся кафэ-бар “Lemon”. Раней у гэтым памяшканні знаходзіліся “Калабкі”, яшчэ раней – бар “Віленскі”.
Пакуль кафэ працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на канец месяца. Як нам распавялі на месцы, “ўстанова пасталела. Кафэ было дзіцячым, а зараз стане больш дарослым”. Пры гэтым захаваўся дзіцячы куток.
Кафэ абяцае радаваць свежай выпечкай. Рэжым працы: з 11:00 да 23:00. Па пятніцах і суботах плануюць падоўжыць рэжым працы да гадзіны або двух гадзін ночы.








