Чытачы пазналі ў салдаце свайго знаёмага. Супадае поўнае імя і час прызыву. Сувязі з маладым чалавекам няма. Вось што кажуць пра салдата.
– Андрэй – хлапчук творчы, захоплены, жыццярадасны. Гэтыя гады яго давялі, – кажа знаёмы салдата. Ён лічыць, што ў гарнізоне будуць гаварыць пра членашкодніцтва, каб зняць з сябе абвінавачванні.
Хлопцу 20 гадоў. Ён вучыўся ў ГрДУ ім. Янкі Купалы, займаўся ў аматарскім тэатры.
Раніцай 15 ліпеня адзін Telegram-канал паведаміў, што ў мінулую суботу салдат тэрміновай службы парэзаў сабе вены (прызваны на службу восенню 2018-га), нібыта спрабуючы пакончыць з сабой. Прэс-служба Мінабароны выпусціла заяву: інфармацыя пра спробу суіцыду не адпавядае рэчаіснасці. «Ваеннаслужачы дэманстратыўна нанёс сабе некалькі драпін рук, якія не ўяўляюць небяспекі для жыцця», – паведамілі ў ведамстве.


