Гродзенцу перашкаджалі адпачываць дзеці і ён пачаў кідаць у іх нажы

47-гадовы гродзенец вырашыў правучыць дзяцей вельмі небяспечным для іх здароўя спосабам. Усё гэта адбылося на днях у двары аднаго з дамоў па вуліцы Пралетарскай. П’яны мужчына знаходзіўся ў сваёй кватэры, калі яму сталі перашкаджаць дзеці, якія гулялі на дзіцячай пляцоўцы, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Мужчына стаў крычаць на дзяцей, якія не давалі яму адпачываць. Вось толькі яго словы дрэнна даносіліся з балкона восьмага паверха, таму ў ход пайшлі іншыя, небяспечныя аргументы.

«Як толькі мужчына стаў крычаць з балкона, адзін з дзяцей паклікаў на дапамогу бацькоў. Калі дарослыя прыйшлі на месца, грамадзянін працягваў скандаліць, таму дзяцей адвялі далей. Пасля гэтага падазраваны кінуў з балкона восьмага паверха два кухонных нажы ў бок дзіцячай пляцоўкі. Балазе кідальнік зброі з яго ніякі, таму ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Аб гэтым здарэнні паступіла паведамленне ў аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РАУС, на месца выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі пагутарылі з відавочцамі, як апынулася, мужчына і раней вёў сябе агрэсіўна» — распавёў начальнік ОУР Кастрычніцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юры Пазняк.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства». Раней падазраваны не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, аднак, у 2019 годзе на яго былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення і дробнае хуліганства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025