У ноч з суботы на нядзелю ў кювеце апынуўся «Опель», кіроўца загінуў, паведамляе ДАІ Гродна.
Прыкладна ў 02.10 на другім кіламетры аўтадарогі Лоша — Рымуні Астравецкага раёна 20-гадовы жыхар пасёлка Гудагай, кіруючы аўтамабілем «Опель Вектра», на закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся.
Як мяркуецца, вадзіцель рамянём бяспекі прышпілены не быў. 19-гадовы прыяцель, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні, прышпіліўся рамянём і застаўся жывы. Прычыны аўтатрагедыі і іншыя абставіны усталююць у ходзе праверкі.